Добро пожаловать!!!
Літаратурна-краязнаўчае аб’яднанне "Спадчына"
Літаратурна-краязнаўчае аб’яднанне “Спадчына” пад кіраўніцтвам выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Валянціны Мікалаеўны Хваль пачало свою работу ў 2016 годзе. Аб’яднанне штогод наведваюць каля 15 навучэнцаў 1,2 курсаў. Асноўная мэта літаратурна-краязнаўчага аб’яднання - пашырыць веды навучэнцаў пра беларускую культуру і літаратуру і выхаваць у іх павагу да гістарычнай і літаратурнай спадчыны.
Заняткі аб’яднання па інтарэсах праходзяць з выкарыстаннем самых разнастайных форм. У кабінеце - гэта лекцыі, рэфераты, паведамленні кіраўніка аб’яднання або навучэнцаў, семінары, дыспуты, круглыя сталы, тэматычныя творчыя пісьмовыя работы, конкурсы чытальнікаў. Практычныя заняткі - апрацоўка сабранага матэрыялу, літаратурна-краязнаўчыя вечарыны, алімпіяды, віктарыны, конкурсы, сустрэчы з пісьменнікамі. На мясцовасці - экскурсіі.
Вялікая ўвага удзяляецца мастацкаму чытанню твораў. На лепшых літаратурных узорах навучэнцы развіваюць вобразнае мысленне і творчае ўспрыманне, пашыраюць чытацкі вопыт і выхоўваць эстэтычны густ. Вельмі важна фарміраваць у іх устойлівую патрэбу ў эстэтычнай дзейнасці (выразнае чытанне з’яўляецца адным з найбольш даступных і пашыраных яе відаў).
Штогод пашыраючы веды пра мясцовасць, дзе яны нарадзіліся і жывуць, вызначаючы самабытнасць і адметнасць культурнага асяроддзя (населенага пункта, раёна, вобласці), рабяты удзельнічаюць у конкурсах, звязаных з літаратурнай творчасцю. Гэта рэспубліканскі інтэрактыўны праект “Рэцытацыя”, абласны агляд-конкурс мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў сярод устаноў прафесійнай адукацыі, конкурс даследчых работ “З навукай у будучыню”, шматлікія конкурсы паэтычнага майстэрства і сачыненняў.
2020/2021 учебный год |
Областной итерактивный проект "РЭЦЫТАЦЫЯ-2021" |
2018/2019 учебный год |
Областной итерактивный проект "РЭЦЫТАЦЫЯ-2019" |
|
2016/2017 учебный год |
Областной итерактивный проект "РЭЦЫТАЦЫЯ-2017" |
Такая праца прыносіць пэўныя вынікі. Рабяты з асаблівым інтарэсам уключаюцца ў любыя віды літатурна-краязнаўчай дзейнасці і становяцца пераможцамі і дыпламантамі розных конкурсаў раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.
НАШЫ УЗНАГАРОДЫ |
|
2019 год |
|
|
|
|
|
2018 год |
|
|
|
|
|
2017 год |
|
|
|